Правила в библиотеке

Правілы карыстання бібліятэкай

1. Агульныя палажэнні

1.1. Правілы карыстання школьнай бібліятэкай ДУА “Жыдчэнская сярэдняя школа” Пінскага раёна распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб бібліятэцы ўстановы адукацыі.

1.2. Правілы карыстання школьнай бібліятэкай (далей - бібліятэка) рэгламентуюць агульны парадак арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі, правы і абавязкі бібліятэкі і карыстальніка.

2. Правы карыстальнікаў

2.1. Права карыстання бібліятэкай маюць навучэнцы, педагагічныя работнікі і іншыя супрацоўнікі школы, законныя прадстаўнікі навучэнцаў школы.

2.2. Карыстальнікі маюць права:

2.2.1. на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне згодна з іх патрэбнасцямі і інтарэсамі.

2.2.2. бясплатна атрымліваць поўную інфармацыю аб складзе і змесце бібліятэчных фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі;

2.2.3. бясплатна атрымліваць у часовае карыстанне дакументы з фонду бібліятэкі;

2.2.4. атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі;

2.2.5. прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай;

2.2.6. карыстацца ў чытальнай зале тэхнічнымі сродкамі;

2.2.7. атрымліваць у часовае карыстанне любы дакумент з фонду бібліятэкі.

3. Парадак карыстання бібліятэкай

3.1. Вучні школы запісваюцца ў бібліятэку ў індывідуальным парадку ў адпаведнасці са спісамі класаў, супрацоўнікі школы і законныя прадстаўнікі вучняў - па пашпарце або іншым дакуменце, які пацвярджае асобу.

3.2. На кожнага карыстальніка запаўняецца чытацкі фармуляр устаноўленага ўзору. Фармуляр чытача з'яўляецца дакументам, які пацвярджае факт і дату выдачы карыстальніку выданняў з фонду бібліятэкі і прыёму іх бібліятэчным работнікам.

3.3. Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен быць азнаёмлены з правіламі карыстання бібліятэкай.

3.4. Дамоў дакументы выдаюцца карыстальнікам тэрмінам на 15 дзён. Колькасць экзэмпляраў, выдадзеных адначасова (не лічачы падручнікаў), не павінна перавышаць пяці.

Заўвага. Тэрмін карыстання можа быць прадоўжаны, калі на гэты дакумент няма попыту з боку іншых чытачоў.

3.5. Навучальная, метадычная літаратура выдаецца карыстальнікам на тэрмін навучання ў адпаведнасці з праграмай.

Заўвага. Навучэнцы на працягу двух тыдняў з моманту выдачы падручніка могуць замяніць яго, калі выявяць дэфект (адсутнічаюць старонкі, ёсць друкарскі брак і інш.).

3.6. Выдача вучэбных выданняў навучэнцам ажыццяўляецца бібліятэкарам з удзелам педагагічных работнікаў.

3.7. Вучэбныя выданні на навучальны год выдаюцца настаўнікам пачатковых класаў і класным кіраўнікам, якія:

3.7.1. атрымліваюць выданні ў бібліятэцы, выдаюць навучэнцам і арганізуюць рамонт і зварот ў канцы навучальнага года;

3.7.2. выстаўляюць адзнаку стану выдання ў спецыяльнай графе ў пачатку і ў канцы навучальнага года;

3.7.3. запаўняюць журнал выдачы навучальных выданняў і вядуць яго на працягу навучальнага года;

3.7.4. ажыццяўляюць кантроль за захаванасцю, праводзяць гутаркі, конкурсы па выхаванні беражлівых адносін да кнігі.

3.8. Выдача вучэбных выданняў асобам з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў спецыяльных класах, класах інтэграванага навучання і выхавання, ажыццяўляецца з фонда цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі педагагічнаму работніку, які назначаецца загадам дырэктара школы.

3.9. Навучэнцам, якія рыхтуюцца да паступлення ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі, на працягу навучальнага года могуць дадаткова выдавацца вучэбныя выданні (пры наяўнасці) па фармуляры чытача.

3.10. Чарговая выдача дакументаў з фонду бібліятэкі чытачу праводзіцца толькі пасля вяртання ўзятых ім раней дакументаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся.

3.11. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, адзіныя экземпляры даведачных выданняў, электронныя дакументы дадому не выдаюцца.

3.12. Лік дакументаў з фонду, якія выдаюцца для працы з імі ў межах бібліятэкі, не абмяжоўваецца.

4. Адказнасць і абавязкі карыстальнікаў

4.1. Выконваць правілы карыстання бібліятэкай.

4.2. Беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду.

4.3. Пры выбыцці са школы карыстальнік абавязаны вярнуць усе дакументы, якія лічацца за ім, з фонду ў бібліятэку.

4.4. Карыстальнік абавязаны:

4.4.1. вяртаць узятыя ім дакументы з фонду ва ўстаноўлены бібліятэкай тэрмін;

4.4.2. не выносіць з памяшкання бібліятэкі дакументы без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку;

4.4.3. беражліва адносіцца да бібліятэчнага фонду (не рабіць у кнігах паметак, падкрэсленняў, не вырываць і не загінаць старонкі і г.д.);

4.4.4. паводзіць у бібліятэцы сябе ціха, не парушаць парадак расстаноўкі кніг на паліцах адкрытага доступу да фонду.

4.4.5. штогод у пачатку навучальнага года праходзіць перарэгістрацыю.

4.5. Карыстальнік, які страціў дакумент з фонду бібліятэкі або нанёс яму незаменны ўрон, абавязаны замяніць яго адпаведна такім жа (у тым ліку копіяй у вокладцы) або прызнаным бібліятэкай раўназначным. Пры страце, пашкоджанні электроннага носьбіта (дыска) карыстальнік павінен кампенсаваць электронны носьбіт (дыск), а ўстанова адукацыі - забяспечыць запіс адпаведнай інфармацыі на гэты носьбіт.

4.6. За згубу дакумента з фонду бібліятэкі або нанясенне яму незаменнага ўрону непаўналетнім чытачом адказнасць нясуць яго законныя прадстаўнікі.

4.7. Карыстальнікі, якія парушылі правілы карыстання бібліятэкай, могуць быць пазбаўлены права карыстання на тэрмін 1 месяц. За асаблівыя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, карыстальнікі нясуць адміністрацыйную, грамадзянска-прававую або крымінальную адказнасць.

5. Абавязкі бібліятэкі па абслугоўванні карыстальнікаў

Бібліятэка абавязана:

5.1. абслугоўваць карыстальнікаў бібліятэкі ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай;

5.2. ствараць і падтрымліваць камфортныя ўмовы для працы чытачоў у бібліятэцы;

5.3. не выкарыстоўваць звесткі аб карыстальніках, іх інтарэсах у іншых мэтах, акрамя навуковых і бібліятэчна-вытворчых;

5.4. даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у фондзе, сістэматычна інфармаваць чытачоў аб дакументах, якія зноў паступілі;

5.5. аказваць дапамогу карыстальнікам у выбары неабходнай літаратуры;

5.6. прадастаўляць карыстальнікам (чытачам) магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, бібліяграфічнымі і інфармацыйнымі рэсурсамі;

5.7. сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у бібліятэку дакументаў з фонду;

5.8. забяспечыць рэжым працы ў адпаведнасці з патрэбамі школы;

5.9. забяспечыць захаванасць і рацыянальнае выкарыстанне бібліятэчнага фонду, стварыць неабходныя ўмовы для захоўвання дакументаў.