Мова родная – мова модная

21.03.2024

           Ужо добрай традыцыяй у нашай школе стала святкаванне 21 лютага Дня роднай мовы.У гэтым годзе святкавалі пад дэвізам;” Мова родная – мова модная”

           Настаўнікамі-філолагамі разам з калегамі пачатковай школы загадзя быў складзены план, у якім знайшлі месца займальныя гульні і конкурсы, што спрыялі паглыбленню ведаў вучняў па прадмеце беларуская мова. Святкаванне пачалося яшчэ напярэдадні самога свята. Так для вучняў 1,2,3,4,7,8 класаў былі прапанаваныя пазнавальныя і развіццёвыя гульні : “Гучы, родная мова “(настаўнікі А.А.Карняйчук, Л.Р.Раманчанка), "Беларуская мова - мелодыя сэрца" (настаўнік А.К.Кісель), "Таямніцы роднай мовы" (настаўнік В.С.Гардзяйчук), “Знаўцы роднай мовы” , “Інтэлектуальнае спаборніцтва” (інтэрактыў) (настаўнік Н.А.Клімчук), "Беларускія фразеалагізмы"."( настаўнік А.Л.Літвінюк), "Разумнікі і разумніцы"(настаўнік Т.М.Марчук),”Ці лёгка быць даследчыкам?” (настаўнік Н.А.Клімчук). Свята прадоўжыцца і заўтра: жадаючыя школьнікі змогуць праверыць свае веды ў конкурсе “Буслік-2024”.

           Дзень пачаўся з рэкламнай акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”- кожны жадаючы прыняць удзел у акцыі, атрымліваў спецыяльны значок , які неабходна было насіць увесь дзень і размаўляць на роднай мове. На дзвярах кабінетаў утульна адчувалі сябе воблакі слоў, рэкламныя заклікі, пераклады і шмат іншага!

          Усе мерапрыемствы садзейнічалі развіццю ў вучняў пазнавальнай актыўнасці, абуджалі цікавасць да беларускай мовы, вучылі самастойна думаць і разважаць, выказваць уласнае стаўленне да роднага слова, садзейнічалі фарміраванню моўнай культуры.