Незвычайна і святочна пачаўся дзень 3 лістапада

03.11.2023

Незвычайна і святочна пачаўся дзень 3 лістапада ў ДУА "Жыдчанская сярэдняя школа" Пінскага раёна. Добрай традыцыяй стала святкаванне дня нараджэння выдатнага, знакамітага класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. На Каласавіны былі запрошаны вучні, педагогі і работнікі школы. Мерапрыемства прайшло ў відэафармаце: гледачам быў прадстаўлены ролік па біяграфіі класіка, успомнілі асноўныя факты жыцця Якуба Коласа, звязаныя з нашым Палессем. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала конкурсная работа па паэме "Сымон-музыка", прадстаўленая вучнямі школы. 

У школьнай бібліятэцы была наладжана выстава, прысвечаная творчасці Коласа. 

У завяршэнні вучні прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне "Уся справа ў капелюшы.