У дзяржаўнай установе адукацыі “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна стартаваў Тыдзень народнага адзінства

14.09.2021

У дзяржаўнай установе адукацыі “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна стартаваў Тыдзень народнага адзінства. З мэтай выхавання ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня; развіцця цікавасці да гістарычнага мінулага малой радзімы запланаваны шэраг мерапрыемстваў. Асноўныя мерапрыемствы запланаваны на 17 верасня, аднак ужо 14.09.2021 прайшлі інфармацыйныя гадзіны ў 4, 9, 10 класах. 

“Пад небам адзіным” пад такім дэвізам прайшла інфармацыйная гадзіна ў 10 класе. Навучэнцы не толькі прагледзелі відэа “Год народнага адзінства”, але і склалі тэкст-звяртанне “Едины, сильны, стабильны”. 

Навучэнцы 9 класа пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, Снапок Сяргей падрыхтаваў паведамленне пра родную вёску Жыдча. 

У форме вуснага часопіса прайшла інфармацыйная гадзіна ў 4 класе. З першай старонкі “Народнае адзінства” дзеці даведаліся, што 17 верасня ў 2021 годзе ўпершыню будзе адзначацца дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства. Старонка “Мая Беларусь” прывяла вучняў да віктарыны. З вялікім задавальненнем на “Музычным перапынку” праспявалі разам з выканаўцамі песню пра Беларусь. Старонка “Ганарымся імі” пазнаёміла са знакамітымі людзьмі Беларусі, з вядомымі аднавяскоўцамі. На старонцы “Тлумачальная” навучэнцы разважалі, якая наша Беларусь. На апошняй старонцы “Мае пажаданні” дзеці пісалі класу, сваёй сям’і і краіне словы-пажаданні.

IMG-223623c5430eb18b6be4ca5253068f27-V

IMG-9be16a4a98330966b22178e9d872ac85-V

IMG-ea13908a9887a4f6b2855a1a695373a1-V