Первый урок "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі"

01.09.2020

Традыцыйна першы ўрок у новым навучальным годзе ва ўсёй краіне праводзіцца па адзінай тэме патрыятычнага кірунку. У гэтым годзе тэмай пешага ўрока стаў выраз "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі". У кожным класе класныя кіраўнікі пастараліся раскрыць гэтую тэму ў адпаведнасці з узростам сваіх выхаванцаў. Так у 10-11 класах ўрок прайшоў сумесна з намеснікам начальніка пагранічнага атрада па ідэалагічнай рабоце ў форме "урока мужнасці". 

У 3 класе ўрок прайшоў у форме вуснага часопіса. Гартаючы старонкі "Дзякуем за Перамогу", "З гісторыі", "Мая Беларусь", дзеці ўспомнілі аб 75-годдзі з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, чыталі вершы, прымалі ўзел у віктарыне, адгадвалі месцы свайго аграгарадка. Асабліва кранула дзяцей гісторыя жыхаркі іх вёскі, якая паведаміла аб тым,  як жылі людзі адразу пасля вайны. З захапленнем успомнілі аб самым прыгожым двары яшчэ адной бабулі, якім любуюцца ўсе прахожыя. Старонка "Адпачні" запрасіла дзяцей скласці з частак прыказкі пра Радзіму. У конкурсе "Найлепшае пажаданне" выявіліся два пераможцы "Я жадаю, как людзі ў Беларусі былі дружнымі" і "Жадаю любіць сваю Радзіму". Гэтыя пажаданні сталі добрым вынікам першага ўрока.

Карняйчук А.А., настаўнік пачатковых класаў