Фотопанорама "Моя родословная"

02.11.2019

   У першую суботу лістапада  беларусы адзначаюць Дзень памяці продкаў. Да гэтай даты ў нашай школе другога лістапада, у суботу, было прымеркавана правядзенне выставы-фотапанарамы “Мой радавод”.  Вучні пазнаёміліся з гісторыяй ушанавання памяці продкаў, падрыхтавалі фатаграфіі сваіх суродзічаў, падзяліліся ведамі пра сваіх сямейнікаў, а настаўнікі дапамагалі ім скласці “радавыя дрэвы”, расказалі, чаму важна захоўваць памяць аб сваіх каранях, шанаваць сваю сям’ю.

                     

                                            А.А.Карняйчук, Т.М.Чугай, класныя кіраўнікі