Открытый урок по учебному предмету "Искусство"

23.10.2019

23 кастрычніка 2019 года ў рамках тыдня педагагічнага майстэрства прайшоў адкрыты ўрок у 7 клас па вучэбным прадмеце “Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)” па тэме “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Старажытнага Егіпта”.

У ходзе ўрока навучэнцы пазнаёміліся з прыкладамі твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Старажытнага Егіпта: прадметамі хатняга ўжытку, ювелірнымі ўпрыгожаннямі, прадметамі побыту.     

 

 

Старажытныя егіпцяне былі выдатнымі майстрамі. Яны ведалі сакрэты апрацоўкі розных матэрыялаў: каменю і гліны, дрэва і металу. Ствараючы прадметы хатняга ўжытку і асабістыя рэчы, егіпцяне ўпрыгожвалі іх з вялікім майстэрствам.

Значнае месца на ўроку было адведзена тлумачэнню сімвалаў егіпцян, якімі ўпрыгожвалі амулеты-абярэгі.

Практычная частка ўрока заключалася ў стварэнні эскіза твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (посуду,мэблі) ў егіпецкай стылістыцы. Па заканчэнні работы вучні іх прэзентавалі.

Для правядзення рэфлексіі быў абраны прыём “Усё ў тваіх руках”.

За работу на ўроку вучні атрымалі адзнакі, праўда, намаляваныя.

        

 

 Літвінюк Ала Леанідаўна, настаўнік