Свята Буквара

29.05.2019

У самых маленькіх навучэнцаў адбылося развітанне з 1 класам “Свята Буквара”. Першакласнікі дружна спраўляліся з заданнямі на станцыях: “Алфавітная”, “Лічыльная”, “Фізкультурная”, “Мастацкая”, “Музычная”.

Запрошаныя на свята бацькі і выхаванцы старэйшай групы таксама прымалі ўдзел: спявалі песні, складвалі словы, знаходзілі і размалёўвалі лічбы.

У канцы свята былі ўручаны дыпломы аб заканчэнні 1 класа.

Карняйчук А. А., настаўніца пачатковых класаў