Экскурсія на пункт мытнёвага афармлення “Нявель”.

21.10.2016

   21 кастрычніка для навучэнцаў 3-9 класаў ДУА “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна была арганізавана экскурсія на пункт мытнёвага афармлення “Нявель”. Прадстаўнікі мытнёвай і пагранічнай службы расказалі вучням, якія віды кантролю ажыцяўляюцца ў пункце пропуску Нявель-Прыкладнікі, а таксама расказалі пра мытнёвыя аперацыі, звязаныя з прыбыццём на мытнёвую тэрыторыю Мытнёвага саюза і убыццём з такой тэрыторыі транспартных сродкаў, зарэгестраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Украіны.