Cвята “Піянерскі салют акцябратам”

11.11.2016

11 лістапада 2016 года  ў піянерскай дружыне імя Сяргея Дудко адбылося  свята “Піянерскі салют акцябратам”. У акцябраты былі прыняты 6 вучняў  2 класа. Навучэнцы на вясёлым цягніке спыняліся на станцыях, дзе іх чакалі цікавыя заданні, якія праводзілі для іх піянеры нашай школы. Пасля праходжання ўсіх заданняў другакласнікі атрымалі акцябрацкія значкі.