У Пінкавічах у Доме піянераў прайшло свята, прысвечанае Дню нараджэння БРПА.

17.09.2016

   17 верасня 2016 года ў Доме піянераў  у Пінкавічах  прайшло свята, прысвечанае Дню нараджэння БРПА.  На свяце прысутнічалі ад  ДУА “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна  старшыня савета піянерскай дружыны імя Сяргея Дудко  ­– Танаян Ганна і вучаніца 5 класа Барашка Вікторыя, якую  прынялі ў піянеры ў Музеі піянерскай славы. Для піянераў-лідэраў былі праведзены квэст-гульня і экскурсія ў Музей піянерскай славы. Для піянераў і педагогаў-арганізатараў  з Пінскага раёна прайшла канцэртная праграма, прысвечанае Дню нараджэння БРПА.