Конкурс чытальнікаў “Гучы, беларускае слова”

26.11.2016

26 лістапада 2016 года ў рамках філалагічнай суботы адбыўся конкурс чытальнікаў “Гучы, беларускае слова”, удзельнікамі якога сталі вучні 5 – 9 класаў.

У гэты дзень прагучалі вершы беларускіх паэтаў на розныя тэмы: “Радзіма, мая дарагая”, “Імя твайго анёла - мама”, “Кахання шчасная пара”, “Зімовыя замалёўкі”, “І досціп, і мудрасць”. Вынікам конкурсу стаў выбар вучня-ўдзельніка на раённы этап VРэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!”  у намінацыі “Тэатральная творчасць”.

Значнай падзеяй конкурсу была прэзентацыя кніг “На добры ўспамін”- кніг з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў, з якімі сустракаліся настаўнікі нашай школы. Дзеці з цікавасцю слухалі настаўнікаў Чугай Т.М., Клімчук Н.А., Літвінюк А.Л., Уласавец С.М., Марчук Т.М., якія расказалі пра сустрэчы з В.Коўтун, В.Быкавым, І.Навуменка, Н.Гілевічам, А.Альфяровічам і іншымі.

Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна для вучняў школы.