“Ганаровае званне, табе настаўнік!”

01.10.2016

   1 кастрычніка 2016 г. у ДУА “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна на 2 паверсе адбылася канцэртная праграма да Дня настаўніка “Ганаровае званне, табе настаўнік!”. У пачатку канцэртнай праграмы  дырэктар школы павіншаваў калег са святам, урачыста ўзнагародзіў граматай  Пінскага аддзела адукацыі спорту і турызму настаўніцу рускай мовы і літаратуры Чугай Таццяну Мікалаеўну  за шматгадовую плённую працу і  добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў. Навучэнцы школы віншавалі настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы вершамі, песнямі, танцамі, сцэнкамі.