Інтэлектуальная гульня “Назіральныя, дапытлівыя, беражлівыя”.

21.10.2016

  З 17 кастрычніка па 21 кастрычніка сярод вучняў пачатковых класаў праходзіў тыдзень па прадмеце Чалавек і свет.

  Адкрывала тыдзень інтэлектуальная гульня “Назіральныя, дапытлівыя, беражлівыя”. Тры каманды, якія так і называліся, паказалі свае веды па прыродазнаўчаму матэрыялу. У аўторак  настаўнікі школы былі запрошаны на адкрыты ўрок па тэме “Значэнне глебы ў жыцці раслін, жывёл і ў жыцці чалавека. Ахова глебы”, дзе вучні 2 класа выступалі ў ролі даследчыкаў. У сераду ўсе вучні школы звярнулі ўвагу на вырабы з прыроднага матэрыялу, узоры і пейзажы з засушанага лісця , якія былі прадстаўлены на выставе “Асеннія фантазіі”. У чацвер вучняў чакала займальная гульня-віктарына “Шчаслівы выпадак”. У пятніцу на закрыцці тыдня усе ўдзельнікі атрымалі лісток-арыгамі залатой восені, а самыя актыўныя ўдзельнікі – граматы.