у Дзяржаўнай установе адукацыі “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна прайшоў як месячнік грамадзянска-патрыятычнай і абаронна-спартыўнай работы.

23.02.2017

    Для некаторых людзей свята 23 лютага засталося днём мужчын, якія служаць у арміі або ў якіх-небудзь сілавых структурах. Тым не менш з'явілася і іншая трактоўка свята як Дня сапраўдных мужчын, абаронцаў у самым шырокім сэнсе гэтага слова.  А дзе, як не ў школе вучні набываюць здольнасці быць сапраўднымі мужчынамі, смелымі, адважнымі. Таму люты месяц у Дзяржаўнай установе адукацыі “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна прайшоў як месячнік грамадзянска-патрыятычнай і абаронна-спартыўнай работы. Вучні дэманстравалі свае навыкі ў такіх мерапрыемствах як Дзень здароўя “Снежны снайпер”, вясёлыя старты “Наперад, хлопчыкі”, спартыўнае свята “А, ну-ка, хлопчыкі!”, конкурс агляду строю і песні.

   У Дзень абаронцы Айчыны члены ГА “БРПА” і ГА “БРСМ” арганізавалі акцыю “Паштоўка ветэрану”. Без увагі не застаўся ветэран Вялікай Айчынная вайны Серафім Анісімавіч Рагальскі, які пражывае ў вёсцы Малая Вулька і адзначыў свой 90-гадовы юбілей. Лідэры пярвічных арганізацый наведалі Серафіма Анісімавіча і павіншавалі са святам. Не такая б была запамінальнай гэта сустрэча, каб не расказ ветэрана пра цяжкія гады ваеннага ліхалецця.

   Заключным мерапрыемствам месячніка быў кіналекторый “Беларуская армія на сучасным этапе”. Вучні не толькі прагледзелі і абмеркавалі відэафільм, але і на гадзіну сталі сапраўднымі салдатамі: выконвалі страявыя каманды, апраналіся на час, паказалі інтэлектуальныя здольнасці і сілавыя навыкі. На агульнашкольнай лінейцы адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу.

 

   Намеснік старшыні піянерскай дружыны імя С.Дудко, вучань 6 класа,  Стасевіч Савелій