6-ты школьны дзень пад дэвізам “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

20.03.2017

18 сакавіка 2017 года ў ДУА “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У гэты дзень акрамя факультатываў для старэйшых класаў і аб’яднання па інтарэсах для малодшых класаў вучні школы 6-8 класаў адправіліся ў паездку ў Раённы цэнрт турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі ў вёску Ставок, для вучняў малодшых класаў было арганізавана завочнае  падарожжа   “Па  старонках Чырвонай  кнігі  РБ”, вучні 9 і 11 класаў правялі акцыю “Вывучаем родны край”.

 У завочным  падарожжы   “Па  старонках Чырвонай  кнігі  РБ” навучэнцы пачатковых класаў прагледзілі відэафільм “Прырода Беларусі. Запаведнымі сцежкамі беларускай зямлі” з далейшым яго абмеркаваннем. Настаўнік пачатковых класаў Раманчанка Л. Р. пазнаёміла вучняў з беларускімі запаведнікамі і нацыянальнымі паркамі, расказала пра Чырвоную кгігу РБ, правяла выставу кніг.

Бібліятэкар Марчук Т. М. з 9 і 11 класамі правялі акцыю “Вывучаем родны край”. Вучні вывучалі звесткі пра нашу вёску Жыдча: адкуль пайшла назва вёскі і затым усю інфармацыю размясцілі ў выглядзе брашурак.  Пасля брашуркі раздалі настаўнікам і работнікам школы. 

 

  Юхціковіч М. Ю., педагог-арганізатар