Шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Прафілактычная субота”

27.03.2017

25 сакавіка 2017 года ў ДУА “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Прафілактычная субота”.

Вучні 2-4 класаў наведалі не толькі аб’яднанне па інтарэсам “Изонить”, але і абмеркавалі прагледзены відэафільм “Правільнае харчаванне” і выпрацавалі для сябе 10 правілаў правільнага харчавання.

Для вучняў 5-7 класаў Літвінюк А.Л. прапанавала інтэрактыўную  гульня “Я здароўе  зберагу,  сам  сабе дапамагу”.

А вучні старэйшых класаў акрамя факультатыўных заняткаў  праслухалі лекцыю  “ Папярэджаны – значыць узброены”.  

 

  Стасевіч Н.К., намеснік дырэктара па НВР