Ці ведаем мы беларускую мову?

31.03.2017

31 сакавіка быў арганізаваны  “Мовазнаўчы турнір”. Заданні былі размеркаваны па сектарах: “Слоўныя загадкі”, “Чароўныя пераўтварэнні”, “Беларускія святы і абрады”, “Краязнаўства”, “Рэклама”, “Беларускія стравы”. Вучні спаборнічалі ў краязнаўчых і моўных конкурсах, паказалі трывалыя веды і творчыя здольнасці і атрымалі задавальненне.

Марчук Т.М., настаўніца беларускай мовы і літаратуры