135 гадоў з Дня нараджэння Я. Коласа!

31.10.2017

135 гадоў з Дня нараджэння  Я. Коласа

   2017-й год у нашай рэспубліцы праходзіць пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

   31 кастрычніка 2017 г. вучні пачатковых класаў ДУА “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна пад кіраўніцтвам настаўніц пачатковых класаў Карняйчук А.А. і Раманчанка Л.Р. наведалі літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў в. Пінкавічы.

  Экскурсавод музея Жанна Мікалаеўна вельмі цікава і змястоўна паведаміла старонкі біяграфіі Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (сапраўднае імя паэта). Нарадзіўся ён 3 лістапада 1882 года на хутары Акінчыцы бліз сяла Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерніі (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) у сям’і лесніка Міхаіла Казіміравіча Міцкевіча.

  У вестыбюлі культурна-краязнаўчага музея знаходзіцца бюст класіка беларускай літарутуры, народнага паэта Якуба Коласа, на сценах вестыбюля можна ўбачыць каляровыя слайды з краявідамі Пінкавіч. Сам музей складаецца з трох экспазіцыйных залаў. У першым зале можна паглядзець прадметы сялянскага побыту. У другой і трэцяй залах змешчаны матэрыялы, якія непасрэдна звязаны з Якубам Коласам, яго біяграфіяй, творамі і тым перыядам, які ён правёў у Пінкавічах. У гэтай частцы экспазіцыі ёсць вялікая колькасць рарытэтных фотаздымкаў і арыгінальных дакументаў.

Атмасфера на экскурсіі была вельмі цёплая, а ўражанні  засталіся прыемныя. 

Жадаем поспехаў у развіцці  культурна-краязнаўчага музея!

 Юхціковіч М .Ю., настаўніца пачатковых класаў