“Для дарослых і малых!Чытаем Коласа ўслых”

05.11.2018

        3 лістапада 2018 года Народна – краязнаўчы музей Якуба Коласа святкаваў Дзень нараджэння  Песняра. На Каласавіны завіталі і мы . Сустрэлі нас  вершаванымі словамі, добрымі прапановамі, далі магчымасць далучыцца да акцыі “Для дарослых і малых!Чытаем Коласа ўслых” яшчэ раз, прапанаваўшы пачытаць радкі з паэмы “Новая зямля” перад уваходам у музей. Ветлівая гаспадыня – Жанна Мікалаеўна- прапанавала не марнаваць час, прайсціся па залах музея, паглядзець новыя экспанаты, аднавіць вядомае.

         Размясціўшыся ў гасцёўні разам з іншымі камандамі-пераможцамі , мы спявалі любімую песню Коласа : “Чаму ж мне не пець” , праглядалі фрагменты відэаматэрыялаў , дзяліліся ўражаннямі ад работы, атрымлівалі ўзнагароды і падарункі.

 Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры : Літвінюк Ала Леанідаўна, Клімчук Наталля Аляксандраўна.