Што такое Новы год?

08.01.2019
Новы год – гэта час чараўніцтва, час цудаў і новых чаканняў...

Новы год – гэта цудоўная казка, прыгожая елка  і шмат падарункаў. І ў гэтае свята кожны можа паверыць у казку, акунуцца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага, заварожваючага і незабыўнага.

Наша ўстанова, якая нагадвала чароўны казачны лес, прыняла актыўны ўдзел у аглядзе-конкурсе на лепшае навагодняе афармленне ўстаноў адукацыі. 

Вы толькі паглядзіце, якія цудоўныя елкі выраслі ў нашым чароўным лесе!

Елка «Школьнае жыццё – 2018»

Елка «Падарунак»

Елка «Цуд навагодняй цацкі»


Елка «Зімовая рапсодыя»

Елка «Навагоднія паштоўкі: мінулае і сучаснасць»

А гэта галоўная елка нашага лесу

«Мы майструем разам з бацькамі»

Жыхары нашага лесу даказалі, што цуды ёсць!

А вось і навагодняя хатка Бабы Ягі. 

Новы год – гэта чароўнае свята.

Кажуць, што самыя запаветныя жаданні, якія Вы загадалі ў навагоднюю ноч, абавязкова здзейсняцца ў Новым годзе.

І няхай нябесны анёл заўсёды аберагае нас!

Уначы наш казачны лес зіхацеў рознакаляровымі агнямі, ствараючы святочную атмасферу, атмасферу чараўніцтва.

Значная работа была праведзена па стварэнні эстэтычна прывабнага навагодняга афармлення ўстановы. Па выніках конкурсу ДУА "Жыдчанская сярэдняя школа" Пінскага раёна стала пераможцам  і ўзнагароджана дыпломам аддзела па адукацыі 1 ступені.

Стасевіч Н.К., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце