Мэты, задачы на 2024/2025 навучальны год
Мэта: Стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў у адпаведнасці з перспектыўнымі патрэбамі грамадства і законных запытаў законных прадстаўнікоў навучэнцаў.
Задачы:
- Стварыць умовы для павышэння якасці навучання праз: узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных заняткаў; удасканаленне работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы высокаматываваных дзяцей, забеспячэнні іх асобаснай і сацыяльнай самарэалізацыі.
- Забяспечыць умовы для фарміравання сацыяльна актыўнай асобы праз: удасканаленне работы па духоўна-маральным выхаванні навучэнцаў, прафілактычнай работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін; стварэнне ўмоў для авалодання вучнямі ведаў, каштоўнасцей і навыкаў здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання здароўя і фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці.
- Садзейнічаць развіццю прафесійных кампетэнцый педагогаў праз: бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню; засваенне абноўленага зместу вучэбных прадметаў; актывізацыю работы па трансляцыі практычных вынікаў адукацыйнай дзейнасці, прафесійных дасягненняў педагагічных работнікаў.
- Працягнуць абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы, аснашчэнне яе сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, спартыўным інвентаром.