З гісторыі школы:
Сучасны будынак пабудаваны ў 1983 годзе як базавая школа на 192 вучні. Сярэдняя школа – з 1985 года. За гэты перыяд атрымалі сярэднюю адукацыю 381 вучняў, з іх з сярэбраным медалём – 7, з залатым медалём – 12. Закончылі ці навучаюцца ў ВНУ 90 вучняў , СНУ – 73.
Школа на сённяшні дзень:
Дырэктар школы – Радзіон Фёдар Віктаравіч
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце – Cтасевіч Настасся Канстанцінаўна
Загадчык па гаспадарчай дзейнасці – Стасевіч Максім Аляксандравіч
Педагог-арганізатар – Ліпка Вікторыя Алегаўна
Педагагічны калектыў складаецца з 20 настаўніка.
Маюць кваліфікацыйную катэгорыю:
вышэйшую – 8
першую – 7
другую – 2
без катэгорыі – 3
У 2021/2022 навучальным годзе ў школе навучаецца 70 вучняў, для якіх арганізавана 4 гурткі рознай накіраванасці.