Палажэнне аб бацькоўска-педагагічным патрулі
ДУА «Жыдчанская сярэдняя школа» Пінскага раёна
- 1. Агульныя палажэнні
1.1. бацькоўска-педагагічны патруль ствараецца ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Жыдчанская сярэдняя школа” Пінскага раёна з ліку бацькоў, дзеці якіх вучацца ў дадзенай установе, з мэтай папярэджання правапарушэнняў сярод навучэнцаў аграгарадка;
1.2. бацькоўска-педагагічны патруль арганізуе сваю працу ў цесным узаемадзеянні з педагагічным калектывам установы, інспекцыяй па справах непаўналетніх і міліцыяй, з работнікамі ўстановы культуры, сельвыканакама;
1.3. бацькоўска-педагагічны патруль арганізуе сваю працу па графіку;
1.4. графік працы бацькоўска-педагагічнага патруля складаецца адміністрацыяй установы сумесна з класным кіраўнікамі і бацькоўскім камітэтам школы;
1.5. бацькоўска-педагагічны патруль ў сваёй працы строга выконвае нормы законнасці, кіруецца Законам аб правах дзіцяці, нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Палажэннем;
- Асноўныя функцыі патруля
2.1. удзел у падтрымцы парадку ў час правядзення розных мерапрыемстваў, дыскатэк ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў культуры;
2.2. выяўленне непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама не наведваюць або сістэматычна прапускаюць па непаважлівых прычынах заняткі ва ўстановах адукацыі;
2.3. забеспячэнне дадатковага кантролю за непаўналетнімі, у першую чаргу, навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у пазаўрочны і вячэрні час;
2.4. выяўленне прычын і ўмоў, якія спрыяюць супрацьпраўным паводзінам непаўналетніх.
- Арганізацыя працы бацькоўска-педагагічнагапатруля
3.1. графік выхадаў бацькоўска-педагагічнага патруля зацвярджаецца дырэктарам установы адукацыі;
3.2. інфармацыю аб выніках выхаду бацькоўска-педагагічнага патруля класныя кіраўнікі запісваюць у журнал уліку працы бацькоўскага патруля;
3.3. вынікі выхадаў бацькоў на дзяжурства выносяцца перыядычна на разгляд класных і агульнашкольных бацькоўскіх сходаў.
- 4. Абавязкі бацькоўска-педагагічнага патруля
4.1. пры выкананні функцый па ўдзелу ў падтрымцы правапарадка кожны член патруля абавязаны:
4.1.1. выяўляюць прычыны і ўмовы, якія спрыяюць здзяйсненню правапарушэнняў сярод падлеткаў і навучэнцаў;
4.1.2. правяраць працу дваровых пляцовак, стан парадку ў іх;
4.1.3. весці патруляванне ў аграгарадку ў адпаведнасці з маршрутам;
4.1.4. выяўляць падлеткаў, схільных да правапарушэнняў і бадзяжніцтва;
4.1.5. выяўляць бацькоў, якія сваімі паводзінамі адмоўна ўплываюць на дзяцей, уносіць прапанову аб прыняцці да іх мер.
- Дакументацыя бацькоўска-педагагічнагапатруля
5.1. загад аб стварэнні бацькоўска-педагагічнага патруля;
5.2. журнал ўліку выхаду бацькоўска-педагагічнага патруля;
5.3. графік выхаду бацькоўска-педагагічнага патруля;
5.4. даведкі па выніках выхадаў бацькоўскага патруля (1 раз у чвэрць).