Общественные организации

Грамадскія аб'яднанні:
Акцябраты –   нас 20-100%
Піянеры – нас 27-90%
БРСМ – нас 10-71%
 
Піянерская арганізацыя імя Сяргея Дудко
                                                                                              У памяці нашай іх подзвігу жыць
 
        
 

Грамадскае аб’яднанне

«Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

 ГА «БРПА»

Самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб’яднанне дзяцей і падлеткаў, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якія прадстаўляюць і абараняюць інтарэсы і правы сваіх бацькоў.

 

МЭТА БРПА: Дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям’і, Радзіме.

 

ДЭВІЗ БРПА:

–       Піянер! Да спраў на карысць Радзіме, да дабра і справядлівасці будзь гатоў!

Адказ:

–       Заўжды гатоў!

 

Урачыстае абяцанне:

“Я (Ф.І.), уступаючы ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, перад сваімі сябрамі ўрачыста абяцаю: любіць сваю Радзіму, быць добрым,сумленнымі справядлівым, заўсёды прытрымлівацца статуту і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі!”

 

Колькасць піянераў у піянерскай дружыне імя Сяргея Дудко:

 

44 піянераў

4 клас - 6

5 клас - 10

6 клас - 3

7 клас - 7

8 клас - 7

9 клас - 4

10 клас - 1

11 клас -6

 

 

Законы піянераў – важнейшыя нормы жыцця члена піянерскай арганізацыі, якія ўстанаўліваюцца рашэннем вышэйшых органаў самакіравання арганізацыі.

 

Піянерская дружына імя С. Дудко жыве па законах, кожны з якіх гаворыць аб тым, якім быць, як дзейнічаць, і як жыць.

 

Закон гонару

берагчы сваё добрае імя, годнасць арганізацыі.

Закон слова

дзейнічаць так, каб словы не разыходзіліся са справамі.

Закон клопату

клапаціцца аб усіх, каму патрэбна дапамога.

Закон гаспадара

быць гаспадаром сваей арганізацыі, з павагай адносіцца да працы, быць беражлівым, умець зарабляць грошы і ведаць ім цану.

Закон дружбы

паважаць меркаванні таварышаў, быць верным у дружбе.


АКЦЯБРАТЫ

 У аб'яднанне «Акцябраты» ўступаюць дужыя, дружныя, сумленныя, разумныя, працавітыя, вясёлыя рабяты, якія навучаюцца ў 2-4 класах.

 

Мэта аб'яднання: Дапамагчы дзіцяці ў пазнанні навакольнага свету, у атрыманні ведаў, уменняў і навыкаў, неабходных для жыцця ў грамадстве, сям'і, у адносінах з прыродай.

 Колькасць акцябрат у піянерскай дружыне імя Сяргея Дудко:

13 акцябрат

2 клас - 8

3 клас- 5

 

 

УРАЧЫСТАЕ АБЯЦАННЕ акцябрат

Мы, уступаючы ў рады акцябрат, перад сваімі сябрамі ўрачыста абяцаем ...

Быць вернымі нашчадкамі піянерскіх традыцый ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!")

Вучыцца старанна, на сумленне ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!")

Не пакідаць у бядзе сяброў ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!")

Аказваць дапамогу тым, хто ў ёй патрабуецца ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!")

Быць чулым і спагадным, старацца прыносіць карысць сваёй сям'і, школе, гораду і Радзімы ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!")

Берагчы традыцыі і культуру свайго народа ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!")

Быць сумленным і справядлівым ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем!")

Расці сапраўдным патрыётам Рэспублікі Беларусь ...

(Дзеці адказваюць «Абяцаем! Абяцаем! Абяцаем!")

 

ПРАВЫ "АКЦЯБРАТ"

1. Мець і выконваць даручэнні па душы.

2. Прымаць удзел у арганізацыі дзейнасці свайго аб'яднаньня.

3. Выказваць і адстойваць сваё меркаванне па любых пытаннях аб'яднання.

4. Ацэньваць працу свайго аб'яднання.

5. Звяртацца за дапамогай да сваіх таварышаў і кіраўнікаў аб'яднання.

 

АБАВЯЗКІ "АКЦЯБРАТ"

1. Выконваць законы і клятву члена аб'яднання.

2. Добрасумленна ставіцца да даручанай справы.

3. Добразычліва і паважліва ставіцца да навакольных людзей.

4. Паважліва ставіцца да сімвалаў свайго аб'яднання.

5. Шанаваць і адстойваць гонар свайго аб'яднання.