Музей Якуба Коласа

21.03.2023

21 сакавіка вучні 2-4 класаў правялі незвачайна: у малых здарылася прыемнае падарожжа ў в. Пінкавічы, дзе знаходзіцца музей Якуба Коласа.

Вучняў сустрэла гасцінная гаспадыня - Жанна Верыч, якая расказала дзецям пра асноўныя старонкі з жыцця пісьменніка. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у літаратурнай квэст-гульні, разгадвалі загадкі, адшуквалі рэчы, што схаваліся ў запечку, частаваліся сухарыкамі з печы.

Падарожжа вельмі спадабалася школьнікам-пачаткоўцам!