Суботнія навіны

28.01.2023

Суботнія навіны:

28 студзеня вучні 2-6 класаў адправіліся ў анлайнпадарожжа па запаведных мясцінах Беларусі.

Дзеці ўспомнілі, што 11 студзеня адзначаецца Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў.

У ходзе падарожжа навучэнцы ўспомнілі , якія жывелы і расліны занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Паразважалі, чаму неабходна берагчы прыродныя багацці.

Адказалі на пытанне, хто гэта можа зрабіць.

Таксама даведаліся, што ў Біясферным Бярэзінскім запаведніку жыве Балотнік- чырвонакніжнік , які сочыць за парадкам.

Многія напярэдадні Новага года пабывалі ў Белавежскай пушчы, але гэтая мясціна вядомая не толькі тым, што там жыве Дзед Мароз, а гэта яшчэ і вялізны запаведны лес, які з'яўляецца домам многім жывелам, раслінам, насякомымі...

Падарожжа скончылася. А рабяты пайшлі рабіць добрыя справы па ахове прыроды: пакармілі птушак у школьным парку.

 

Класныя кіраўнікі

В.С.Гардзяйчук

Н.А.Клімчук